Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каля Яраслаўца вайскоўцы знайшлі і дасталі з мора беспілотнік

14.09.2026 13:57
Службы падазраюць, што беспілотнік прыплыў з міжнародных вод.
ІлюстрацыяPAP/Grzegorz Momot

У раёне Русінава каля Яраслаўца (Заходнепаморскае ваяводства) вайскоўцы знайшлі і дасталі з мора беспілотнік. Папярэдні агляд сведчыць пра тое, што гэта расійскі ваенны беспілотнік, паведаміў у панядзелак віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

— На месцы службы праходзяць мерапрыемствы, звязаныя з забеспячэннем бяспекі месца здарэння і здабытага абсталявання, — напісаў міністр нацыянальнай абароны.

Прэс-сакратар Аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы, падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі, паведаміў, што беспілотнік быў знойдзены ў Балтыйскім моры гідраграфічным катэрам ВМС. Службы падазраюць, што беспілотнік прыплыў з міжнародных вод.

На спецыяльным брыфінгу службаў у нядзелю ўвечары прэмʼер-міністр Дональд Туск падкрэсліў, што эскалацыя дзейнасці Расіі становіцца фактам, і прыклады такіх дзеянняў усё часцей сустракаюцца бліжэй да польскай мяжы.

PAP/ав