Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў аб працы над спрашчэннем памежных праверак на польска-ўкраінскай мяжы, каб знізіць рызыку ў выпадку далейшых авіяўдараў.
Памежная служба дзейнічае на ўсходняй мяжы ва ўмовах, якія нагадваюць ваенныя, падкрэслівае прэс-сакратар Надбужаньскага аддзялення Памежнай службы маёр Дарыюш Сяніцкі. Учора (13 верасня) памежны пераход Дарахуск-Ягодзін быў эвакуяваны з-за атакі расійскага беспілотніка.
Маёр Дарыюш Сяніцкі падкрэсліў, што супрацоўнікі гатовыя да небяспекі, звязанай з вайной.
— Вайна на тэрыторыі Украіны ідзе даўно, таму службоўцы на ўсходняй мяжы асаблівым чынам звяртаюць увагу на бяспеку і на тое, каб у выпадку пагрозы прысутныя маглі хутка пакінуць памежны пераход.
Памежная служба чакае канкрэтных рэкамендацый, датычных спецыяльнай арганізацыі працы на памежных пераходах, абвешчаных прэмʼер-міністрам.
Рух на польска-ўкраінскай мяжы ў Дарахуску быў часова прыпынены ўчора (13 верасня) з-за расійскай атакі. У цяперашні час памежны кантроль адбываецца ў звычайным рэжыме на ўсіх пераходах у Люблінскім ваяводстве.
ав