Марʼян Кміта, які зойме пасаду арыштаванага Радаслава Пясевіча, быў адзіным кандыдатам. 43 члены праўлення прагаласавалі за яго кандыдатуру, дзевяць — супраць, а адзін устрымаўся.
Марʼян Кміта паведаміў, што арыштаваны Радаслаў Пясевіч пакуль афіцыйна не адкліканы з функцыі ў праўленні арганізацыі. Таксама Кміта паінфармаваў, што алімпійскі камітэт знаходзіцца ў «даволі складаным фінансавым становішчы».
— Гэта не дасць нам спаць на працягу наступных месяцаў, — сказаў ён і дадаў, што адной з задач будзе вырашэнне пытання са статутам, каб больш не было выпадку старшыні, якога нельга кантраляваць.
Радаслаў Пясевіч быў арыштаваны 27 жніўня ў Варшаве ў рамках расследавання справы крыптабіржы «Zondacrypto», генеральнага спонсара Польскага алімпійскага камітэта. Нацыянальная пракуратура абвінавачвае яго ў выкарыстанні знаёмасцяў і ўплываў, а таксама ў дзеяннях на шкоду некаторых крэдытораў біржы. Пясевіч не прызнаў сябе вінаватым. Акруговы суд у Катавіцах падтрымаў рашэнне аб яго затрыманні на тры месяцы, адхіліўшы апеляцыю абароны.
Спартсмены і члены праўлення камітэту ўжо даўно выказвалі незадаволенасць дзейнасцю Радаслава Пясевіча, але дагэтуль ім не ўдавалася адклікаць яго з пасады.
ав