З-за паветранай трывогі дзейнасць двух памежных пераходаў на мяжы з Украінай была часова прыпыненая. Праца ўзнавілася толькі пасля адмены паветранай трывогі.
Прыпыненне перасячэння мяжы было звязана з трывогай для Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў з нагоды паветранай атакі на тэрыторыю Украіны і прысутнасці польскіх самалётаў у паветранай прасторы.
Трывога была адменена, і памежныя пераходы вярнуліся ў нармальны рэжым, растлумачыў Польскаму радыё маёр Дарʼюш Сяніцкі, прэс-сакратар камандзіра Надбужанскай памежнай аховы. Ён адзначыў, што праца памежных пераходаў была прыпыненая ў Дарагуску і Зосіне.
Маёр Сяніцкі дадаў, што гэта было кароткатэрміновае спыненне, якое не паўплывала на час чакання на памежных пераходах. Усе памежныя пераходы на мяжы з Украінай цяпер працуюць у звычайным рэжыме.
У мінулую нядзелю расійскі рэактыўны беспілотнік выбухнуў каля памежнага пераходу Дарагуск на ўкраінскім баку, а яшчэ адзін ударыў у цягнік Кіеў — Варшава, таксама каля польскай мяжы.
ПР/юл