Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы ў Татрах пабіты рэкорд па наведвальнасці

16.09.2026 15:24
Падчас летніх канікул Татранскі нацыянальны парк наведала 2,1 мільёна чалавек.
Турысты адпачываюць на Русінавай Паляне ў ТатрахPAP/Grzegorz Momot

Толькі ў ліпені і жніўні Татранскі нацыянальны парк зафіксаваў 2,1 мільёна наведванняў. Гэта на 245 тысяч больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Усяго з пачатку гэтага года па татранскіх сцежках прайшло больш за 4 мільёны чалавек.

Пакуль што спецыялісты не бачаць патрэбы абмяжоўваць колькасць наведванняў горнага масіва Татраў, кажа дырэктар Татранскага нацыянальнага парку Шымон Зёброўскі.

— Мы ўважліва аналізуем турыстычны рух і пачалі працэс падрыхтоўкі новай стратэгіі кіравання турыстычным рухам. Шматкроць мы казалі пра тое, што не будзем уводзіць колькасныя абмежаванні наведвальнасці, мы хочам быць больш гнуткімі ды вызначыць некаторыя парогі, перавышэнне якіх выкліча нашу станоўчую рэакцыю.

У першую чаргу парк цяпер засяроджаны на ўвядзенні жорсткіх мер супраць так званага «начнога турызму». Маецца на ўвазе рост колькасці людзей, якія ўваходзяць у парк пасля закрыцця парку.

— Ёсць непрыемная сітуацыя, калі турысты на світанні ідуць у горы, каб сустрэць світанак на горных хрыбтах. У адказ мы пачалі начное патруляванне, каб ліквідаваць гэтую з’яву.

Год таму больш за 5,2 мільёна чалавек вандравалі па Татрах.

ПР/юл