Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі прэм'ер-міністр едзе ва Украіну

18.09.2026 08:12
Дональд Туск прыме ўдзел у сустрэчы Карпацкай інтэграцыйнай ініцыятывы.
-
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Польшча Дональд ТускPAP/Radek Pietruszka

18-га верасня прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск прыме ўдзел у сустрэчы Карпацкай інтэграцыйнай ініцыятывы ва Украіне. Гэта сустрэча паміж Украінай і прадстаўнікамі сямі краін Карпацкага рэгіёну. Саміт быў ініцыяваны ўкраінскімі ўладамі.

Анансуючы свой візіт ва Украіну, прэмʼер-міністр Дональд Туск падкрэсліў, што ён адбываецца на фоне ўзмацнення расійскіх удараў па ўкраінскай інфраструктуры.
Акрамя Украіны і Польшчы, у Карпацкую інтэграцыйную ініцыятыву ўваходзяць Чэхія, Славакія, Венгрыя, Румынія, Аўстрыя і Сербія. Украінскія ўлады ў рамках Ініцыятывы хацелі б бачыць пашырэнне трансгранічнага супрацоўніцтва і інвестыцый у транспартную і энергетычную інфраструктуру.

Таксама сёння прэмʼер-міністр Славакіі едзе ва Украіну. Роберт Фіца сустрэнецца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, прэмʼер-міністрам Сяргеем Карэцкім і іншымі еўрапейскімі лідарамі, у тым ліку з прэмʼер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

Перад паездкай Роберт Фіца выказаў занепакоенасць распаўсюджваннем вайны ва Украіне на іншыя краіны. Сітуацыя ніколі не была такой напружанай, падкрэсліў прэмʼер-міністр Славакіі.

— Сітуацыя можа змяніцца за хвіліну. Дастаткова толькі беспілотніка, які наўмысна ці выпадкова ўрэзваецца ў жылы будынак у дзяржаве НАТА, забіўшы мірных жыхароў, — адзначыў ён.

Роберт Фіца запэўніў, што на пасадзе прэмʼер-міністра зробіць усё, каб Славакія не была ўцягнута ва ўзброены канфлікт.

ПР/юл