Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Начальнік Генштаба Польшчы ўдзельнічаў у тэрміновай сустрэчы НАТА: «Умацоўваем абарону»

20.09.2026 09:44
Галоўная ўвага падчас сустрэчы была нададзена выкананню рашэнняў апошняга саміту НАТА ў Анкары, узмацненню калектыўнага стрымлівання і абароны.
Gen. Wiesław Kukuła
Gen. Wiesław KukułaPolskie Radio

Найвышэйшыя ваенныя кіраўнікі НАТА 19 верасня сабраліся ў Капенгагене, каб абмеркаваць будучыню Альянсу і актуальныя выклікі ў сферы бяспекі. У сустрэчы ўдзельнічаў начальнік Генеральнага штаба Войска Польскага генерал Веслаў Кукула.

Канферэнцыя ў Даніі — адна з ключавых рэгулярных сустрэч ваеннага кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага альянсу. Яе ўзначальваў старшыня Ваеннага камітэта НАТА адмірал Джузэпэ Кава Драгоне. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі камандуючы аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч і вярхоўны саюзны камандуючы па трансфармацыі адмірал П’ер Ванд’е.

Паводле Polskie Radio 24, галоўная ўвага падчас сустрэчы была нададзена выкананню рашэнняў апошняга саміту НАТА ў Анкары, узмацненню калектыўнага стрымлівання і абароны, развіццю ваенных магчымасцяў, новым тэхналогіям і далейшай падтрымцы Украіны.

Веслаў Кукула таксама правёў двухбаковыя перамовы з калегамі са Швецыі і Чэхіі, а таксама з генералам Алексусам Грынкевічам. Бакі абмеркавалі бягучую сітуацыю ў сферы бяспекі, умацаванне абароны НАТА і развіццё ваеннага супрацоўніцтва.

iar/эж