Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы затрымалі мужчыну за пагрозы прэм’еру Дональду Туску

20.09.2026 14:32
Паліцыя Польшчы нагадвае, што публікацыя пагроз у інтэрнэце караецца па законе.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne pixabay.com/AndrzejRembowski/free commercial use license

Паліцыя Пярэмышля затрымала 56-гадовага мясцовага жыхара, якога падазраюць у пагрозах прэм’ер-міністру Польшчы Дональду Туску. Паводле праваахоўнікаў, мужчына размясціў у сацыяльных сетках відэазапіс з пагрозамі на адрас кіраўніка ўрада. Прадстаўніца гарадской паліцыі Пярэмышля Караліна Кавалік адзначыла:

— Паліцыянты затрымалі 56-гадовага жыхара Перамышля, які апублікаваў у сацыяльных сетках відэа з пагрозамі на адрас прэм’ер-міністра Рэспублікі Польшча. Цяпер супрацоўнікі працягваюць праводзіць неабходныя працэсуальныя дзеянні.

Паліцыя Польшчы нагадвае, што публікацыя пагроз у інтэрнэце караецца па законе. Паводле артыкула 190 Крымінальнага кодэкса Польшчы, калі пагроза выклікае абгрунтаваныя асцярогі, што яна можа быць выкананая, вінаватаму можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.

iar/ez