Авіякампанія ліквідуе асобныя маршруты, у тым ліку на Балканы. Пасля павышэння коштаў паліва цяпер складае прыблізна 40% выдаткаў авіякампаніі. На пытанне, ці паўплывае гэта на кошты білетаў, генеральны дырэктар LOT Polish Airlines Міхал Фіёл адказаў, што тыя, хто браніруе рэйсы ў апошнюю хвіліну, заплацяць больш:
— Мы паказваем сваім пасажырам цэны. Калі купляеш раней, плаціш менш. Калі купляеш у апошні момант, плаціш больш. Кошты авіяперавозак сапраўды выраслі. У гэтым вырас паліўны складнік.
У 2026 годзе кошт авіяцыйнага паліва павялічыўся ўдвая. Гэта звязана з вайной на Блізкім Усходзе, якая пачалася ў сакавіку. Нягледзячы на праблемы, LOT сёлета адкрывае некалькі новых міжнародных маршрутаў, у тым ліку два далёкія — у Сан-Францыска ў ЗША і ў Бангкок, сталіцу Тайланда.
У наступным годзе да флоту польскіх авіяліній LOT далучыцца першы самалёт Airbus A220. Іншыя авіякампаніі, якія працуюць у Польшчы, ужо абвясцілі пра значнае скарачэнне колькасці злучэнняў і павышэнне коштаў на квіткі.
ав