Элементы інфраструктуры гарэлі ўначы, але пажар быў хутка патушаны. Інцыдэнт адбыўся ў Волі Крабоўскай у Мазовіі. Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў TVP Info, што немагчыма са 100% упэўненасцю сказаць, ці гэта справа рук Расіі, але стратэгія Масквы абапіраецца на падобныя дзеянні:
— Многае сведчыць, што мы маем дачыненне з чарговай фазай гібрыднай вайны. Са спробай перашкодзіць працы важнай станцыі, якая з’яўляецца важным інтэрнэт-хабам, які запэўнівае бяспеку інтэрнэту таксама ва Украіне.
Расследаванне прычын пажару ўзялі на сябе службы, у тым ліку Агенцтва ўнутранай бяспекі.
ав