Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праца КПП на польска-ўкраінскай мяжы прыпынялася з-за пагрозы

24.09.2026 13:02
Жыхары Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў атрымалі сёння раніцай два папярэджанні аб пагрозе. 
Памежны пераход у ДарахускуPAP/Wojtek Jargiło

Расійскія авіяўдары па тэрыторыі Украіны працягваюцца. Жыхары Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў атрымалі сёння раніцай два папярэджанні аб пагрозе. З-за пагрозы рух на двух памежных пераходах быў прыпынены.

Жыхары абодвух ваяводстваў атрымалі смс-паведамленні аб небяспецы каля пятай і сёмай раніцы. Памежная служба спыніла працу двух КПП ў Люблінскім ваяводстве.

— Кантроль быў спынены ў Дарахуску і Засіне. Не было неабходнасці ў эвакуацыі гэтых КПП, — расказвае маёр Дарыюш Сяніцкі з Памежнай службы.

Трэці раз прыпыненне працы на КПП адбылося каля поўдня.

Такая сітуацыя ў гэтых двух ваяводствах апошнімі днямі паўтараецца рэгулярна.

Згодна з працэдурамі, войска прэвентыўна падняло знішчальнікі, а наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны былі прыведзены ў баявую гатоўнасць.

Прынамсі два чалавекі загінулі і шэсць атрымалі раненні ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Кіеве. Расійскія войскі атакавалі сталіцу Украіны ўначы (з серады на чацвер, 23-24 верасня) з выкарыстаннем балістычных ракет.

На Харкаўшчыне загінулі шэсць чалавек, найменш восем былі паранены.

ав