У чацвер раніцай на вуліцы Бенедыктынскай у Яраславе, што ў Падкарпацкім рэгіёне, 31-гадовы мужчына нанёс нажавыя раненні чатыром мужчынам і жанчыне. Адзін з параненых быў ксёндзом. Ён памёр.
Злачынца быў затрыманы, а параненыя дастаўлены ў бальніцу. Здарэнне адбылося ў чацвер каля 9:30 раніцы.
— Паліцыя атрымала паведамленне пра тое, што грамадзянін Украіны напаў на мужчыну з нажом на тэрыторыі манастыра на вуліцы Бенедыктынскай, — паведаміла падкарпацкая паліцыя.
На месцы супрацоўнікі затрымалі 31-гадовага замежніка.
Супрацоўнікі паліцыі працуюць на месцы здарэння, каб вызначыць дакладны ход і абставіны інцыдэнту.
ав