Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча і яшчэ пяць краін ЕС заклікаюць Еўракамісію стварыць план падтрымкі вытворцаў бытавой тэхнікі

25.09.2026 18:21
У 2014–2024 гадах доля азіяцкай прадукцыі на рынку ЕС вырасла з 15,3% да 28,2%, тады як доля еўрапейскай вытворчасці знізілася з 81,3% да 71,4%.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneBestPhotoPlus/shutterstock.com/cc

Польшча, Францыя, Германія, Італія, Славакія і Іспанія заклікалі Еўракамісію распрацаваць еўрапейскі план дзеянняў для сектара бытавой тэхнікі. Прапанова была прадстаўленая 24 верасня ў Бруселі на пасяджэнні міністраў краін ЕС, адказных за канкурэнтаздольнасць.

Шэсць дзяржаў прапануюць прызнаць вытворчасць бытавой тэхнікі стратэгічнай галіной ЕС. Паводле іх, сектар сутыкаецца з ростам коштаў энергіі і сыравіны, а таксама ўзмацненнем канкурэнцыі з боку вытворцаў з-за межаў Еўрасаюза.

Асаблівую ўвагу краіны звяртаюць на рост імпарту з Азіі. У 2014–2024 гадах доля азіяцкай прадукцыі на рынку ЕС вырасла з 15,3% да 28,2%, тады як доля еўрапейскай вытворчасці знізілася з 81,3% да 71,4%.

Сектар забяспечвае каля мільёна працоўных месцаў і дае прыкладна 79 млрд еўра ўкладу ў ВУП ЕС. Прапанаваны план прадугледжвае ўзмацненне кантролю за рынкам, скарачэнне адміністрацыйных нагрузак і лепшае выкарыстанне еўрапейскіх фінансавых інструментаў.

pap/эж