Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Апытанне: палякі не лічаць міграцыю галоўным рашэннем дэмаграфічнай праблемы

25.09.2026 12:34
60% рэспандэнтаў лічаць магчымым спыніць змяншэнне насельніцтва Польшчы.
.
Ілюстрацыя.Фота: Glow Images

Большасць палякаў лічыць, што скарачэнне насельніцтва краіны яшчэ можна спыніць без прыцягнення большай колькасці працоўных мігрантаў. Пра гэта сведчаць вынікі новага сацыялагічнага апытання IBRiS, праведзенага на замову газеты Rzeczpospolita.

Паводле даследавання, 60% рэспандэнтаў лічаць магчымым спыніць змяншэнне насельніцтва Польшчы. Пры гэтым толькі 40% падтрымліваюць павелічэнне колькасці працоўных мігрантаў у сувязі са старэннем грамадства.

Эксперты адзначаюць, што ў бліжэйшыя гады Польшча ўсё роўна сутыкнецца са значным дэмаграфічным спадам. Паводле кіраўніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Марэка Церпял-Воляна, да 2050 года колькасць людзей працаздольнага ўзросту можа зменшыцца на 5 млн. 

Сярод магчымых рашэнняў ён называе вяртанне палякаў з-за мяжы і стварэнне ўмоў для павышэння нараджальнасці. На яго думку, гэта павінна стаць часткай комплекснай дэмаграфічнай стратэгіі.

pap/эж

«Бізнес чакае людзей, а не забаронаў»: эксперт пра тое, чаму Польшча не можа адмовіцца ад працоўнай міграцыі

06.07.2026 12:12
Асабліва востра гэта адчуваюць галіны, дзе ўжо сёння не хапае людзей: догляд за пажылымі, будаўніцтва, лагістыка, транспарт і прамысловасць.