Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча не падтрымлівае запрашэнне Пуціна на G20, але прэзідэнт Наўроцкі паляціць у Маямі

26.09.2026 13:44
«Нам гэта не падабаецца. Калі б гэта залежала ад нас, Расія павінна была б быць ізаляваная на ўсіх міжнародных форумах».
Прэзідэнт Польшчы Караль НаўроцкіФота: PAP/Marcin Obara

Польшча негатыўна ставіцца да запрашэння расійскага дыктара Уладзіміра Пуціна на снежаньскі саміт G20 у ЗША, аднак прэзідэнт Караль Наўроцкі не плануе адмаўляцца ад удзелу. Пра гэта заявіў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры прэзідэнце Польшчы Марцін Пшыдач.

«Нам гэта не падабаецца. Калі б гэта залежала ад нас, Расія павінна была б быць ізаляваная на ўсіх міжнародных форумах», — сказаў Пшыдач.

Паводле Пшыдача, удзел Караля Наўроцкага ў саміце адпавядае інтарэсам Польшчы. «Прэзідэнт збіраецца ў Маямі і на гэтым этапе не мае намеру мяняць планы», — падкрэсліў Пшыдач, удаклданіўшы таксама, што не чакае кантактаў паміж Наўроцкім і Пуціным.

Раней дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў, што Вашынгтон запрасіў Пуціна на саміт G20, які пройдзе 14–15 снежня ў Маямі. Паводле амерыканскага дыпламата, сустрэча можа даць расійскаму кіраўніку магчымасць паразмаўляць з Дональдам Трампам і іншымі сусветнымі лідарамі.

pap/эж


Дональд Трамп цісне на Уладзіміра Зяленскага, каб той адмовіўся ад нападаў на расійскія НПЗ — СМІ

21.09.2026 15:30
Прэзідэнт ЗША пераконвае, што гэта ўкраінскія напады выклікаюць рост цэн і дэфіцыт паліва на сусветных рынках.