Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Польшчы заяўляюць пра гатоўнасць да зімы на фоне перабояў з пастаўкамі нафты і ЗПГ

26.09.2026 15:04
Газавыя сховішчы амаль цалкам запоўненыя, дэфіцыту вугалю і паліва на АЗС не чакаецца.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/Kingtony

Польшча гатовая да зімовага сезона: газавыя сховішчы амаль цалкам запоўненыя, дэфіцыту вугалю і паліва на АЗС не чакаецца. Пра гэта заявіў міністр дзяржаўных актываў Войцех Бальчун.

«Галоўнае — забяспечыць пастаўкі. У цяперашніх умовах гэта велізарны выклік, паколькі стабільнасць на рынку парушаная. Мы бачым, якія дзеянні прадпрымае Saudi Aramco ў дачыненні да Польшчы. Аднак мы зрабілі ўсё неабходнае: заключылі больш за 20 пагадненняў і дыверсіфікавалі крыніцы паставак. Мы зрабілі ўсё, каб гарантаваць пастаўкі паліва і не задзейнічаць рэзервы, бо гаворка ідзе пра бяспеку дзяржавы», — заявіў Бальчун.

Асцярогі ўзніклі пасля перабояў з пастаўкамі саудаўскай нафты ў Еўропу праз праблемы з нафтаправодам да порта Янбу. Саудаўская нафта важная для НПЗ Orlen, таму кампанія шукае дадатковую сыравіну ў Паўночным моры і абедзвюх Амерыках.

iar/эж

Праз Армузскі праліў за суткі прайшлі каля 60 танкераў з нафтай. Упершыню з ліпеня 

25.09.2026 10:10
Каля 60 нафтавых танкераў прайшлі праз Армузскі праліў, перавёзшы каля 22 млн барэляў нафты.