Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча гатовая плаціць $15 тысяч у год за кожнага амерыканскага вайскоўца

27.09.2026 08:51
Амерыканская дэлегацыя ўжо вывучала магчымыя пляцоўкі, сярод якіх разглядаюцца Познань і Повідз.
Ілюстрацыя shutterstock.com/Bumble Dee

Польшча прапануе выплачваць па $15 тысяч у год за кожнага амерыканскага вайскоўца, які будзе пастаянна дыслакаваны на яе тэрыторыі, а таксама ўзяць на сябе выдаткі на інфраструктуру. Пра гэта заявіў намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Павел Залеўскі.

— Мы прапануем амерыканскім войскам вельмі асаблівыя ўмовы. Мы пакрыем выдаткі на інфраструктуру. Таксама будзем пакрываць выдаткі на кожнага амерыканскага вайскоўца, дыслакаванага ў Польшчы, у памеры $15 тысяч у год, — сказаў Залеўскі. Паводле яго, плаціць за гэта будуць польскія падаткаплацельшчыкі.

Перамовы Варшавы і Вашынгтона цяпер датычацца спосабу рэалізацыі плана, складу і магчымасцяў амерыканскіх падраздзяленняў, а таксама месца будучай пастаяннай базы.

Ідэю стварэння пастаяннай базы Польшча афіцыйна прапанавала ЗША ў чэрвені. 17 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра значны прагрэс у гэтым пытанні і паведаміў, што месца размяшчэння базы можа быць названа неўзабаве. 

Амерыканская дэлегацыя ўжо вывучала магчымыя пляцоўкі, сярод якіх разглядаюцца Познань і Повідз.

iar/эж

Польшча атрымала чарговыя 35 танкаў Abrams. Усяго ў Войску Польскім іх будзе 366 

22.09.2026 09:33
Польшча стала першай еўрапейскай краінай, якая набыла Abrams, і першай дзяржавай НАТА па-за ЗША, якая прыняла іх на ўзбраенне.