Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каліш: У рыма-каталіцкім храме сёння свята жывёл і птушак

04.10.2026 08:44
У Калішскім кафедральным саборы ўпершыню адбудзецца служба з благаслаўленнем жывёл.
.    .
Каты. Здымак мае ілюстрацыйны характар.HelgaKa/pixabay.com/CC0

У Калішскім кафедральным саборы адбудзецца імша ў гонар святога Францішка Асізскага. У гэтым годзе спаўняецца 800 гадоў з дня смерці святога заступніка жывёл.

Старшыня мясцовай асацыяцыі заводчыкаў Якуб Ордан сказаў, што ў храме будуць благаслаўляць, сярод іншага, сабак, катоў і птушак.

— Мы чакаем у храме сабак, катоў, а паколькі я з'яўляюся старшынёй Калішскага таварыства заводчыкаў пародзістых галубоў, пародзістай птушкі, пявучых і экзатычных птушак, то на імшу прыйдуць таксама галубаводы і іншыя з рознымі птушкамі і жывёламі.

У Калішскім кафедральным саборы ўпершыню адбудзецца імша з благаслаўленнем жывёл.

Згодна з традыцыяй, святы Францішак Асізскі называў жывёл «меншымі братамі». Ён бачыў след Бога ў кожнай жывой істоце. Ён казаў пра брата Ваўка, брата Птушку, сястру Ваду, брата Сонца і сястру Зямлю.

IAR/яс