Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кастрычнік — месяц інфармавання пра рак малочнай залозы

04.10.2026 16:39
«Беластоцкія амазонкі» заклікаюць жанчын не баяцца прафілактыкі і рэгулярна праходзіць медагляды.
  -     .
Ружовая стужка - сімвал барацьбы з ракам грудзей.Shutterstock/siam.pukkato

Эва Яблоньска-Гжэляк, старшыня клуба «Беластоцкіх амазонак», сказала, што важна ведаць і правяраць сваё цела.

— Рак спачатку не баліць, таму неабходна праходзіць прафілактычныя абследаванні. Мы паказваем, як рабіць самаабследаванне грудзей, каб кожная жанчына ведала, як гэта зрабіць. Мы не імкнёмся запужваць, мы заклікаем не баяцца і праходзіць медагляды, а жанчын, якія захварэлі запрашаем у наш клуб і карыстацца ўсімі магчымасцямі, якія мы напрацавалі.

Ружовы кастрычнік — месяц інфармавання пра рак малочнай залозы. 4 кастрычніка таксама адзначаецца Сусветны дзень анкалогіі. Яго мэта — павысіць дасведчанасць аб праблемах барацьбы з ракам і ўшанаваць пацыентаў, лекараў, навукоўцаў і ўсіх тых, хто штодня сутыкаецца з ракам.

яс