Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аднакласнікі, настаўнікі і мінакі атрымалі нажавыя раненні ад 19-гадовага падлетка ў Астралэнцы

07.10.2026 17:04
Якуб З. здзейсніў напад у Комплексе прафесійных школ № 4, дзе ён вучыцца.
  .
Месца трагічнага здарэння.Фота: PAP/Artur Reszko

19-гадовы падлетак напаў з нажом на сваіх аднакласнікаў, а таксама настаўнікаў і выпадковых сведкаў. Здарэнне мела месца ў горадзе Астралэнка (Ostrołęka). Агулам пацярпелі дзесяць чалавек, у тым ліку сам нападнік, — паведаміў мазавецкі ваявода Марыюш Франкоўскі (Mariusz Frankowski). Ён дадаў, што сярод пацярпелых — пяць навучэнцаў школы, дзе Якуб З. здзейсніў напад.

— Былі параненыя дзесяць чалавек, у тым ліку сам нападнік. З іх дзевяць былі дастаўленыя ў бальніцы. Паводле звестак, якія мы атрымалі, гэта адносна лёгкія раненні, якія не пагражаюць жыццю, але мы яшчэ чакаем падрабязнасці. Гэта было пяць вучняў, двое настаўнікаў i двое выпадковых сведкаў. І, як я ўжо сказаў, сам нападаючы, які самастойна нанёс сабе траўмы.

19-гадовы Якуб З. здзейсніў напад у Комплексе прафесійных школ № 4, дзе ён вучыцца. Яго затрымалі каля пляжа; перад гэтым ён напаў на мінакоў у гарадскім парку.

IAR/нг