19-гадовы падлетак напаў з нажом на сваіх аднакласнікаў, а таксама настаўнікаў і выпадковых сведкаў. Здарэнне мела месца ў горадзе Астралэнка (Ostrołęka). Агулам пацярпелі дзесяць чалавек, у тым ліку сам нападнік, — паведаміў мазавецкі ваявода Марыюш Франкоўскі (Mariusz Frankowski). Ён дадаў, што сярод пацярпелых — пяць навучэнцаў школы, дзе Якуб З. здзейсніў напад.
— Былі параненыя дзесяць чалавек, у тым ліку сам нападнік. З іх дзевяць былі дастаўленыя ў бальніцы. Паводле звестак, якія мы атрымалі, гэта адносна лёгкія раненні, якія не пагражаюць жыццю, але мы яшчэ чакаем падрабязнасці. Гэта было пяць вучняў, двое настаўнікаў i двое выпадковых сведкаў. І, як я ўжо сказаў, сам нападаючы, які самастойна нанёс сабе траўмы.
19-гадовы Якуб З. здзейсніў напад у Комплексе прафесійных школ № 4, дзе ён вучыцца. Яго затрымалі каля пляжа; перад гэтым ён напаў на мінакоў у гарадскім парку.
IAR/нг