Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча і Літва пабудуюць новую лінію электраперадачы

08.10.2026 10:28
Польшчу і Літву цяпер злучае лінія LitPol Link. Harmony Link стане другім даступным злучэннем.
.
Ілюстрацыя. Фота: Pixabay/GDJ

Польшча і Літва 8 кастрычніка ў Вільні падпісваюць пагадненне аб рэалізацыі злучэння Harmony Link. Праект павінен павялічыць магчымасці абмену электраэнергіяй паміж Заходняй Еўропай і краінамі Балтыі, гаворыць міністр энергетыкі Польшчы Мілаш Матыка: 

— Перш за ўсё, гэта павысіць бяспеку, павялічыць прапускную здольнасць для імпарту і экспарту электраэнергіі і павысіць гнуткасць энергасістэмы. Сёння нам вельмі патрэбная гэтая гнуткасць. І Літва, і Польшча ад гэтага, безумоўна, выйграюць. Выйграюць і іншыя краіны Балтыі. З пункту гледжання краін Балтыі гэта будзе вельмі важны праект, вельмі важны момант, бо палепшацца іх магчымасці выкарыстоўваць тыя энергетычныя рэсурсы, якімі валодае кантынентальная Еўропа, але якія сёння нельга перадаць у неабходным аб’ёме, бо прапускная здольнасць злучэння недастатковая.

Пагадненне таксама вызначае графік будаўніцтва Harmony Link і тэрміны ўвядзення яго ў эксплуатацыю. Польшчу і Літву цяпер злучае лінія LitPol Link. Harmony Link стане другім даступным злучэннем.

iar/эж