Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На наступным тыдні Сенат разгледзіць пытанне блакавання незаконнага кантэнту ў інтэрнэце

10.10.2026 15:24
Урад заклікае ўсіх прыняць адзіную пазіцыю па пытанні бяспекі дзяцей і заклікае да хуткага ўкаранення закона, які дазваляе блакаваць незаконны кантэнт у інтэрнэце.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:madartzgraphics/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля інцыдэнтаў у школах Сейм (ніжняя палата парламента) тэрмінова прыняў закон, які цяпер будзе перададзены ў Сенат, а затым на стол прэзідэнта.

Еўрадэпутат ад Грамадзянскай кааліцыі Міхал Шчэрба запэўнівае, што гэта добра падрыхтаваныя заканадўчыя змены:

— Трэба даць дзяржаўным службам інструменты для выдалення ў рэальным часе кантэнту, які заклікае да гвалту, самабойстваў, самапашкоджанняў, а таксама змяшчае дзіцячую парнаграфію. Нельга чакаць, паколькі такія з’явы становяцца ўсё больш частымі.

Дэпутат «Канфедэрацыі» Вітольд Тумановіч адзначае, што новыя рашэнні адкрываюць дзверы для злоўжывання правіламі:

— Без прысуду можна будзе блакаваць кантэнт. Гэта, на жаль, можа прыводзіць да сітуацый прэвентыўнай цэнзуры зместу, які насамрэч нелегальным не з'яўляецца.

Гэта другая спроба прыняць гэтыя правілы. Прэзідэнт Караль Наўроцкі раней наклаў вета на законапраект у студзені, спасылаючыся, сярод іншага, на патэнцыйную цэнзуру.

ав