Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча прапануе абмежаваць правы расійскіх дыпламатаў у краінах ЕС

12.10.2026 17:14
Гэта не сакрэт, што сярод расійскіх дыпламатаў доля асобаў, якія займаюцца недыпламатычнай дзейнасцю, а выконваюць іншыя заданні, вышэйшая за сярэднюю, кажа віцэ-кіраўнік польскага МЗС.
Генеральнае консульства Расіі ў КракавеAutorstwa Zygmunt Put – Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=136231458

Польшча хоча паскорыць працу па абмежаванні правоў расійскіх дыпламатаў у Еўрапейскім Саюзе. Пра гэта ў Люксембургу заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі (Marcin Bosacki).

Паводле яго расіяне пад дыпламатычным прыкрыццём праводзяць і каардынуюць дыверсійную дзейнасць у Еўропе.

— Мы фіксуем рост варожых расійскіх дзеянняў, звязаных з сабатажам, дыверсіяй і замахамі. Адзін са спосабаў абмежавання гэтай з’явы — скарачэнне свабоды перамяшчэння расійскіх дыпламатаў. Гэта не сакрэт, што сярод расійскіх дыпламатаў доля асобаў, якія займаюцца недыпламатычнай дзейнасцю, а выконваюць іншыя заданні, вышэйшая за сярэднюю, — заявіў Марцін Басацкі.

Узнікла прапанова абавязаць дыпламатаў атрымліваць дазвол на паездкі па ўсіх краінах Шэнгенскай зоны. У цяперашні час ім трэба толькі паведаміць за 24 гадзіны да ад'езду, што яны маюць намер паехаць у краіну ЕС, акрамя той, дзе яны пражываюць. Таксама аднавіліся дыскусіі адносна патрабавання ЕС аб біяметрычных пашпартах для расіян. Вяртаецца таксама ідэя абмежавання віз для турыстаў.

IAR/аз

ЕС ухваліў найбуйнейшае пашырэнне санкцый супраць Расіі

12.10.2026 12:00
Рашэнне было прынятае міністрамі замежных спраў ЕС на сустрэчы ў Люксембургу.