Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У верасні Польшча дала міжнародную абарону 24 грамадзянам Беларусі

14.10.2026 10:21
Усяго з пачатку года Упраўленне па справах іншаземцаў вынесла рашэнні па 1 тыс. 98 справах беларускіх просьбітаў аб прытулку.
   .
Польскі праязны дакумент іншаземца.Крыніца: «Белсат»

Польшча за верасень дала міжнародную абарону 24 грамадзянам Беларусі. Як вынікае са справаздачы Упраўлення па справах іншаземцаў, 21 чалавек быў прызнаны бежанцам, тры чалавекі атрымалі статус дадатковай абароны, 52 грамадзянам Беларусі адмовілі ў міжнароднай абароне, разгляд 12 спраў быў прыпынены.

Усяго за верасень упраўленне разгледзела 88 спраў грамадзян Беларусі, паведамляе Reform.news.

У параўнанні са жніўнем колькасць станоўчых рашэнняў знізілася. Тады іх было 36, а колькасць адмоў засталася прыкладна на тым жа ўзроўні. У ліпені міжнародная абарона была дадзеная толькі 14 беларусам, у той час як 82 атрымалі негатыўныя рашэнні. У чэрвені станоўчыя рашэнні атрымалі 25 чалавек, а адмовы ў міжнароднай абароне — 52 чалавекі.

Усяго з пачатку года Упраўленне па справах іншаземцаў вынесла рашэнні па 1 тыс. 98 справах беларускіх просьбітаў аб прытулку. У студзені-верасні статус бежанца атрымалі 302 грамадзяніны Беларусі, дадатковую абарону — 380 чалавек, 266 беларусам было адмоўлена ў міжнароднай абароне, а разгляд 150 спраў спынілі.

Дакументы, якія даюць права на знаходжанне ў Польшчы, на 1 кастрычніка мелі 129 тыс. 83 грамадзяне Беларусі, у тым ліку 74 тыс. 573 відаў на жыхарства, сярод іх — 41 тыс. 152 пастаянныя віды на жыхарства; 9 тыс. 748 статусаў дадатковай абароны, 2 тыс. 700 статусаў доўгачасовых рэзідэнтаў ЕС, 1 тыс. 272 — бежанца, 210 знаходзіліся на ўмовах часовай абароны, 176 мелі іншыя статусы.

вс