66-гадоваму жыхару Уроцлава Кшыштафу Н. прад'яўлентыя абвінавачанні ў падрыхтоўцы замаху на прэмʼер-міністра і віцэ-прэм’ера, міністра нацыянальнай абароны Польшчы.
Паводле следчых, мужчына ўсур’ёз планаваў здзейсніць супрацьпраўныя дзеянні.
— Мы маем справу з чалавекам, які хацеў гэта зрабіць не для славы ці грошай, а па ідэалагічных меркаваннях і які ўжо перайшоў ад заяў да канкрэтных дзеянняў для рэалізацыі сваіх намераў, — сказаў прэс-сакратар Варшаўскай акруговай пракуратуры Пётр Антоні Скіба.
Прэс-сакратар Варшаўскай акруговай пракуратуры Пётр Антоні Скіба. Фота: PAP/Paweł Supernak
Кшыштафу Н. прадʼяўленыя абвінавачванні па дзевяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Найбольш сурʼёзным з іх зʼяўляецца падрыхтоўка замаху на высокапастаўленых палітыкаў з выкарыстаннем выбухоўкі. За гэта яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення свабоды.
Паводле пракуратуры, актуальна не існуюць падазрэнні наконт таго, што мужчына дзейнічаў па заданні замежных спецслужбаў. У той жа час гэтая лінія следства не выключаецца.
У чацвер суд павінен вырашыць, ці пакінуць падазраванага пад вартай.
вс