Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Па ідэалагічных меркаваннях». Польская пракуратура пра падрыхтоўку замаху на прэм'ера краіны

14.10.2026 19:17
Падазраванаму прад'яўленыя абвінавачанні па дзевяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. 
    .
Паліцэйскія з затрыманым Кшыштафам Н. PAP/Radek Pietruszka

66-гадоваму жыхару Уроцлава Кшыштафу Н. прад'яўлентыя абвінавачанні ў падрыхтоўцы замаху на прэмʼер-міністра і віцэ-прэм’ера, міністра нацыянальнай абароны Польшчы.

Паводле следчых, мужчына ўсур’ёз планаваў здзейсніць супрацьпраўныя дзеянні.

— Мы маем справу з чалавекам, які хацеў гэта зрабіць не для славы ці грошай, а па ідэалагічных меркаваннях і які ўжо перайшоў ад заяў да канкрэтных дзеянняў для рэалізацыі сваіх намераў, — сказаў прэс-сакратар Варшаўскай акруговай пракуратуры Пётр Антоні Скіба.

Прэс-сакратар Варшаўскай акруговай пракуратуры Пётр Антоні Скіба. Фота: PAP/Paweł Supernak Прэс-сакратар Варшаўскай акруговай пракуратуры Пётр Антоні Скіба. Фота: PAP/Paweł Supernak

Кшыштафу Н. прадʼяўленыя абвінавачванні па дзевяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Найбольш сурʼёзным з іх зʼяўляецца падрыхтоўка замаху на высокапастаўленых палітыкаў з выкарыстаннем выбухоўкі. За гэта яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення свабоды.

Паводле пракуратуры, актуальна не існуюць падазрэнні наконт таго, што мужчына дзейнічаў па заданні замежных спецслужбаў. У той жа час гэтая лінія следства не выключаецца.

У чацвер суд павінен вырашыць, ці пакінуць падазраванага пад вартай.

вс