Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Былы міністр юстыцыі каментуе ўмяшанне паліцыі перад будынкам Канстытуцыйнага суда

15.10.2026 10:14
 Адам Боднар падкрэсліў, што законна абраныя суддзі нарэшце павінны выносіць рашэнні.
       .
Парламенцкая апазіцыя арганізавала пратэст перад будынкам Канстытуцыйнага суда.PAP/Marcin Obara

Прысутнасць паліцыі перад будынкам Канстытуцыйнага суда ў Варшаве не азначае сілавога захопу гэтай установы — такім чынам сенатар ад Грамадзянскай кааліцыі і былы міністр юстыцыі Адам Боднар пракаментаваў учорашняе (14 кастрычніка) умяшанне паліцыі, якое дазволіла суддзям прайсці ў будынак суда.

У эфіры Польскага радыё Адам Боднар падкрэсліў, што законна абраныя суддзі нарэшце павінны выносіць рашэнні.

— Задачай паліцыі было зрабіць магчымым уваход у будынак суда людзям, якія там працуюць, якія былі абраныя суддзямі Канстытуцыйнага суда. Тэрміны паўнамоцтваў суддзяў абраных у часы, калі кіравала партыя «Права і справядлівасць» скончыліся. Парламент абраў новых суддзяў і яны павінны мець магчымасць выносіць судовыя рашэнні.

Сёлета Сейм абраў восем новых суддзяў, якія складаюць большасць ў Канстытуцыйным судзе. Пяцярых з іх старшыня Канстытуцыйнага суда Богдан Свянчкоўскі не пускае да працы. Паводле яго, новыя суддзі непаўнамоцныя, паколькі прэзідэнт Наўроцкі не прыняў у іх прысягі.

Свянчкоўскі быў прызначаны на пасаду старшыні КС пры ПіС.

IAR/яс