Шведскія вайскоўцы правялі на грэцкай выспе Крыт баявыя выпрабаванні зенітна-ракетных комплексаў Patriot перад іх размяшчэннем у Польшчы. Сістэмы ўзмоцняць супрацьпаветраную абарону лагістычнага цэнтра каля Жэшава, праз які паступае дапамога Украіне.
Вучэнні Spartan Arrow пачаліся 14 кастрычніка на палігоне НАТА. Швецыя накіравала туды больш за сто вайскоўцаў 6-га палка супрацьпаветранай абароны.
Падчас трэніровак шведскія разлікі выпусцілі дзве ракеты Patriot, адна з якіх паспяхова знішчыла беспілотнік. Адначасова нямецкія вайскоўцы адпрацоўвалі выкарыстанне зенітных комплексаў IRIS-T.
Сумесныя манеўры дазваляюць праверыць узаемадзеянне супрацьпаветраных сістэм дзвюх краін НАТА і іх гатоўнасць да дзеянняў у складаных умовах.
Шведскія ЗРК Patriot пачнуць дзяжурства ў Польшчы ў снежні 2026 года. Місія працягнецца сем месяцаў. Шведы павінны ўзмацніць абарону важнай для Украіны транспартнай інфраструктуры, размешчанай у Польшчы.
pr/эж