Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вядомаму польскаму акцёру Марэку Кондрату споўнілася 76 гадоў (ВІДЭА)

18.10.2026 20:03
Марэк Кондрат упершыню зняўся ў кіно ва ўзросце 11 гадоў.
Marek Kondrat
Marek Kondratmat. prasowe/CNK

18 кастрычніка вядомаму польскаму акцёру Марэку Кондрату споўнілася 76 гадоў. Яго можна ўбачыць у новай экранізацыі рамана «Лялька» Баляслава Пруса, якую адаптаваў рэжысёр Мацей Кавальскі. Кінакарціна стала адной з найбольш чаканых польскіх прэм'ер апошніх гадоў.

Марэк Кондрат развітаўся з акцёрскай карʼерай у 2007 годзе, заняўся бізнесам ды іграў у рэкламах, аднак яго вярнуцца на экран угаварыў рэжысёр «Лялькі». Гэта было сімвалічнае рашэнне, паколькі амаль паўстагоддзя таму, у 1977 годзе, ён ужо выканаў ролю ў польскім культавым серыяле «Лялька».

Марэк Кондрат упершыню зняўся ў кіно ва ўзросце 11 гадоў. З таго часу ён выступіў у шматлікіх фільмах вядомых польскіх рэжысёраў: Анджэя Вайды, Казімежа Куца, Уладзіслава Пасікоўскага і Марэка Катэрскага. Акцёр таксама выступаў на сцэнах шматлікіх варшаўскіх тэатраў.

У інтэрвʼю Польскаму радыё ў 2003 годзе Марэк Кондрат распавёў пра тое, як яму ўдаецца захаваць аптымізм і жыццёвы спакой.

— Трэба прымірыцца з сабой і са светам — гэта моцна ўплывае на наш добры настрой. У выніку атрымліваецца, што мінаючы час і старэнне не такія страшныя, а лёс здаецца больш шчодрым.

Марэк Кандрат нарадзіўся 18 кастрычніка 1950 года ў Кракаве ў акцёрскай сямʼі. Ён часта падкрэслівае, што акцёрскае майстэрства і тэатральны дух заўсёды прысутнічалі ў яго родным доме і суправаджалі яго з ранняга дзяцінства.

вс

Відэа: Трэйлер новага фільму «Лялька»; малады Марэк Кондрат у кінакарціне «Гатэль «Пацыфік» (іншая назва «Зачараваныя столікі» (Zaklęte rewiry) з 1975 года.