Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З-за расійскай атакі на Украіну аэрапорты на ўсходзе Польшчы часова прыпынілі працу

19.10.2026 09:00
Папераджальныя СМС-паведамленні атрымалі жыхары Падкарпацкага і Люблінскага ваяводстваў.
General Dynamics F-16 Fighting Falcon
General Dynamics F-16 Fighting FalconWikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча падняла ў паветра знішчальнікі ў сувязі з нападам Расіі на тэрыторыю Украіны. Урадавы цэнтр бяспекі выпусціў папярэджанне па гэтым пытанні.

«УВАГА! Расійская авіяатака ва Украіне. Сітуацыя кантралюецца. Польскія ваенна-паветраныя сілы дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Чакайце далейшых аб'яваў». СМС-паведамленне з такім зместам атрымалі жыхары Падкарпацкага і Люблінньскага ваяводстваў.

У сваю чаргу, Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл абвясціла, што «гэтыя дзеянні маюць прафілактычны характар і накіраваны на забеспячэнне бяспекі і абарону польскай паветранай прасторы».

З-за неабходнасці забеспячэння свабоды аперацый ваеннай авіяцыі аэрапорты ў Любліне і Жэшаве прыпынілі паветраныя аперацыі.

IAR/аз