Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінец стаў пераможцам на Міжнародным конкурсе скрыпачоў імя Генрыка Веняўскага

23.10.2026 10:32
Конкурс імя Генрыка Веняўскага ў Познані — найстарэйшы міжнародны конкурс скрыпачоў у свеце.
 VII    .
Пераможца ХVII Міжнароднага конкурсу імя Г. Веняўскага Богдан ЛуцPAP/Jakub Kaczmarczyk

Богдан Луц з Украіны атрымаў першы прыз на Міжнародным конкурсе скрыпачоў імя Генрыка Веняўскага. У фінальным туры ён спаборнічаў з паўднёвакарэйкай Субін Лі і кітайкай Цзіньчжу Лі.

Журы прагаласавала за 22-гадовага скрыпача, які нарадзіўся ў Львове.

Непасрэдна перад абвяшчэннем вынікаў старшыня журы Бартламей Нізёл (Bartłomiej Nizoł) растлумачыў гледачам і ўдзельнікам, чаму ацэньваць асобных канкурэнтаў было такім складаным.

— Мы тут ацэньваем мастацтва, мы ацэньваем неверагодных асоб і сапраўды цудоўных скрыпачоў. Гэта не скачкі ў даўжыню і не скачкі ў вышыню. Тут няма тых, хто прайграў, але хтосьці павінен быў стаць пераможцам. У гэтым і заключаецца мэта конкурсу.

Конкурс імя Генрыка Веняўскага, які праводзіцца з 1935 года, з'яўляецца найстарэйшым конкурсам скрыпачоў у свеце. 

IAR/яс

Выйшаў фільм пра гітарыста і заснавальніка гурту «Lady Pank» Яна Барысевіча

14.10.2026 10:02
«Мы хацелі паказаць, што на фоне пахмурнай рэчаіснасці ПНРу, паяўляюцца каляровыя птушкі».