Супрацоўнікі Мытна-падатковай службы Польшчы на аўтапераходзе «Кузніца» (на беларускім баку — КПП «Брузгі») знайшлі ў двух мікрааўтобусах маркі Volkswagen кантрабандныя цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі.
1 тыс. 500 пачкаў тытунёвых вырабаў на агульную суму больш за 31 тыс. злотых (7 тыс. еўра) удалося знайсці дзякуючы пільнаму лабрадору па мянушцы Піксель — службоваму сабаку польскай мытні. Цыгарэты былі схаваныя ў сядзеннях транспартных сродкаў, а кіроўцамі мікрааўтобусаў былі двое 21-гадовыя беларусы, паведамляе Беластоцкае ўпраўленне Падатковай адміністрацыі Польшчы.
Кантрабандысты скарысталіся магчымасцю добраахвотна пагадзіцца на пакаранне і прынялі штрафы ў памеры 21 тысячы злотых (больш за 4 тыс. 700 еўра) кожны. На падставе рашэння польскіх памежных органаў ім забаронены ўезд у краіны Шэнгенскай зоны на восем гадоў.
вс