Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская чыгунка атрымае 70 новых вагонаў і 10 электравозаў за сродкі Еўрасаюза

03.11.2026 18:09
Новы рухомы састаў будзе абслугоўваць, у прыватнасці, маршрут паміж Пшэмыслем і Шчэцінам, які ўваходзіць у еўрапейскую транспартную сетку TEN-T.
      PKP Intercity
Экспрэс польскай дзяржаўнай пасажырскай чыгуначнай кампаніі PKP Intercity Shutterstock/Martyn Jandula

Польскі чыгуначны перавозчык PKP Intercity атрымае 512 млн злотых (116 млн еўра) з еўрапейскай праграмы FEnIKS на абнаўленне рухомага саставу. Грошы пойдуць на закупку 70 пасажырскіх вагонаў і 10 электравозаў. Кампанія ўжо падпісала адпаведнае пагадненне з Цэнтрам транспартных праектаў ЕС. Кіраўнік PKP Intercity Януш Маліноўскі ўдакладніў:

—  Перадусім значна павялічыцца колькасць даступных месцаў — на 100%. У эксплуатацыю паступяць двухпавярховыя экспрэс-цягнікі, вагоны з Завода імя Цэгельскага, гібрыдныя цягнікі, 150 вагонаў, мадэрнізаваных кампаніяй Remtrak. Пасажыры выйграюць ад павелічэння колькасці месцаў.

Новы рухомы састаў будзе абслугоўваць, у прыватнасці, маршрут паміж Пшэмыслем і Шчэцінам, які ўваходзіць у еўрапейскую транспартную сетку TEN-T.

Паводле намесніка міністра фондаў і рэгіянальнай палітыкі Яцэка Карноўскага, Польшча атрымае з праграмы FEnIKS некалькі млрд злотых. Дадаткова PKP Intercity выдзеляць больш за два млрд злотых (450 млн еўра) з Нацыянальнага плана адбудовы.

iar/эж


800 мільёнаў пасажыраў і цягнікі з хуткасцю да 350 км/г. Так павінна змяніцца польская чыгунка

01.08.2026 07:45
Гэта паспрыяе турыстычнаму руху ў Польшчы, асабліва падчас летніх адпачынкаў.

У польскіх вагонах-рэстаранах — новае асенне-зімовае меню. Што падаюць і за колькі

30.10.2026 07:03
У меню таксама застаюцца любімыя пасажырамі класічныя стравы, для прыкладу, адбіўная катлета альбо славуты польскі суп жур.