Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійска-беларуская групоўка пагражае дыверсіямі на мяжы Польшчы: Варшава перакінула спецназ

03.11.2026 15:58
Паводле інфармацыі Польскага радыё, Польшча ўзмацніла ахову мяжы спецпадраздзяленнямі GROM, AGAT і NIL, памежнікамі і паліцэйскімі.
 . .
Польскія салдаты. Ілюстрацыя.Фота: X/@Zelazna_Dywizja/St. kpr. Sławomir Kozioł

Польскія спецслужбы прыведзены ў павышаную гатоўнасць праз пагрозу дыверсій на мяжы з Расіяй. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Каралявецкую (Калініградскую) вобласць РФ прыбылі ўдзельнікі ваенізаванай групоўкі «Чорныя русы». Групоўку стварылі расійскія і беларускія спецслужбы. Ёй таксама прыпісваюць кастрычніцкую правакацыю на латвійска-беларускай мяжы.

Тады ўзброеныя людзі ў масках нібыта дапамаглі мігрантам незаконна перайсці мяжу, пагражалі латвійскім вайскоўцам, пашкодзілі электраабсталяванне і скралі камеры назірання. Пазней звязаныя з групоўкай каналы пачалі пагражаць краінам НАТА.

Паводле інфармацыі Польскага радыё, Польшча ўзмацніла ахову мяжы спецпадраздзяленнямі GROM, AGAT і NIL, памежнікамі і паліцэйскімі.

Прэм'ер Дональд Туск паведаміў, што ноччу памежнікі заўважылі падазроных людзей з ліхтарыкамі каля расійскай мяжы. Сілавікоў тэрмінова мабілізавалі.

Паводле Туска, хуткая рэакцыя дазволіла прадухіліць магчымую правакацыю, аднак сапраўдныя намеры заўважаных людзей застаюцца невядомымі.

У паліцыі створаны спецыяльны аператыўны штаб. Ён каардынуе дзеянні сілавікоў у Падляскім і Вармінска-Мазурскім ваяводствах, якія мяжуюць з Беларуссю і Расіяй.

pr/эж

Праз пагрозу дыверсій Польшча праводзіць спецаперацыю на мяжы з Расіяй 

03.11.2026 12:04
У Галоўным упраўленні паліцыі Польшчы створаны штаб для кіравання спецыяльнай аперацыяй.