Аказалася, што інструмент, які гадамі стаяў у зале Варшаўскага музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна, належаў Ігнацыю Яну Падарэўскаму.
У 166-ю гадавіну з дня нараджэння вялікага піяніста, палітыка і актывіста руху за незалежнасць, інструмент прэзентавалі журналістам.
Пацверджанне паходжання піяніна знайшлі ў дакументах, знойдзеных у архівах «Steinway&Sons». Яны сведчаць аб тым, што інструмент быў перададзены Падарэўскаму непасрэдна перад яго вяртаннем са Злучаных Штатаў у Польшчу ў 1900 годзе, сказаў канцлер універсітэта Павал Срачынскі:
— Я зрабіў запыт аб нумары гэтага інструмента да прадстаўніка «Steinway» ў Польшчы. Ён перазваніў, вельмі ўражаны, запытаў, дзе гэты інструмент знаходзіцца. А ён быў у нас. У сваім тастаменце Ян Падарэўскі пакінуў нам сваё фартэпіяна і свае рукапісы. Фартэпіяна ў нас няма, яно трапіла ў Музей у Отвацк Вялікі. Піяніна, верагодна, трапіла да нас тым жа самым шляхам, але ніхто нідзе не запісаў, што гэта піяніна Ігнацы Яна Падарэўскага. Студэнты ім карысталіся, а піяніна стаяла і чакала, калі яго адкрыюць.
Ігнацы Ян Падарэўскі быў выдатным польскім музыкам і палітыкам. Ён займаў пасаду прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча. Пад яго непасрэдным уплывам прэзідэнт Вудра Вільсан уключыў у свой ультыматум 13-ы пункт, які патрабаваў ад Злучаных Штатаў падпісання Версальскага дагавора, згоды бакоў дагавора на суверэнітэт Польшчы, дзякуючы якому дагавор прадугледжваў стварэнне незалежнай польскай дзяржавы.
ав