У Польшчы выявілі і спынілі кібератаку на дзяржаўную платформу ePUAP, праз якую грамадзяне і прадпрыемствы могуць электронна звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, падаваць заявы і атрымліваць афіцыйныя лісты. Пра інцыдэнт паведаміў віцэ-прэм’ер і міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі.
Платформу часова адключылі ў мэтах бяспекі. Спецыялісты працуюць над аднаўленнем яе поўнай функцыянальнасці. Да расследавання абставінаў далучылася Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW).
Кшыштаф Гаўкоўскі запэўніў, што інфраструктура Цэнтральнага ІТ-цэнтра застаецца бяспечнай. Пакуль невядома, хто стаіць за атакай, якім спосабам яе правялі і ці пацярпелі даныя карыстальнікаў. У Міністэрстве лічбавізацыі падкрэслілі, што сістэму адключылі прэвентыўна, каб гарантаваць яе далейшую бяспечную працу.
iar/эж