Міністр нацыянальнай абароны заўтра (17 лістапада) ў Бруселі правядзе сустрэчу з намеснікам дзяржсакратара ЗША па абароннай палітыцы Элбрыджам Колбі, які таксама адказвае за агляд амерыканскіх войскаў у Еўропе.
Сустрэча адбудзецца на палях саміту міністраў абароны ЕС. Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz) заявіў, што мэта сустрэчы з Элбрыджам Колбі — павялічыць прысутнасць амерыканскіх войскаў у Еўропе.
— Прычына сустрэчы — цыклічныя пасяджэнні міністраў абароны ЕС. Адным з пунктаў парадку дня з’яўляюцца трансатлантычныя адносіны. На палях гэтай сустрэчы ў мяне будзе магчымасць пагутарыць з намеснікам дзяржсакратара Колбі. Мая мэта адна — павелічэнне прысутнасці амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы, — заявіў кіраўнік Мінабароны Польшчы.
Напярэдадні агенцтва «Bloomberg» паведаміла, што з Еўропы будзе выведзена прыблізна пяць тысяч вайскоўцаў, але ўсходні фланг НАТА будзе ўмацаваны.
Верагодна, прычынай меншага, чым планвалася скарачэння, з'яўляецца станоўчая рэакцыя амерыканцаў на еўрапейскія абаронныя інвестыцыі.
IAR/аз