Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала трох падлеткаў, якія планавалі тэракт

16.11.2026 17:30
Гэта не першыя непаўналетнія, затрыманыя апошнім часам у Польшчы па такіх справах.
-
Міністр-каардынатар спецслужбаў Тамаш Сямоняк PAP/Radek Pietruszka

Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымалі трох падлеткаў, якія нібыта планавалі напад з выкарыстаннем выбухоўкі. Паводле інфармацыі агенцтва, двое 17-гадовых і адзін 16-гадовы падлеткі былі звязаны з міжнароднымі фашысцкімі групоўкамі.

Міністр-каардынатар спецслужбаў Тамаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak) заявіў, што пагроза тэракту была рэальнай.

— Гэта падрыхтоўка дзеянняў тэрарыстычнага характару. У гэтай справе ў службаў няма ніякіх сумневаў. Нагадаю, у выпадку 17-гадовых падлеткаў суд вырашыў узяць іх пад варту. Гэта не нейкія моладзевыя жарты. Гэта сур’ёзная справа, — кажа Тамаш Сямоняк.

Паводле высноў следства, падлеткі прасоўвалі нацысцкую і фашысцкую ідэалогіi. Акрамя таго, 17-гадовыя юнакі абменьваліся ў інтэрнэце інфармацыяй аб вытворчасці самаробных выбуховых рэчываў, вырабе імправізаванай агнястрэльнай зброі і вытворчасці піратэхнічных вырабаў для непасрэднай тэрарыстычнай дзейнасці.

У пакоі, які займаў адзін з юнакоў, супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі канфіскавалі хімічныя рэчывы, якія маглі быць выкарыстаны для вытворчасці выбуховак.

IAR/аз

16-гадовы расіянін арыштаваны ў Варшаве. Ён пагражаў забіць сваіх аднакласнікаў

16.11.2026 12:30
Адміністрацыя школы паведаміла функцыянерам пра трывожныя паводзіны вучня.