Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы ўпалі дзве расійскія ракеты і, імаверна, рэактыўны беспілотнік

20.11.2026 14:33
Пацярпелых і пашкоджанняў інфраструктуры няма.
M    -
Mіністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш PAP/Marcin Obara

Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш пацвердзіў падзенне ў Польшчы трох расійскіх паветраных аб'ектаў падчас масіраванай атакі на Украіну 20 лістапада.

У Новым-Ліпаўцы Люблінскага ваяводства выявілі крылатую ракету Х-101. Яшчэ адна ракета і, паводле папярэдніх звестак, рэактыўны беспілотнік упалі ў Падкарпацкім ваяводстве. Пацярпелых і пашкоджанняў інфраструктуры няма.

— Дзейнічала расійская авіяцыя далёкага дзеяння, якая ажыццяўляла пускі ракет  «Кінжал», ракет Х-101, а таксама вялікай колькасці рэактыўных і звычайных беспілотнікаў. Гэтая атака Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны, наступствы якой адчулі і ў Польшчы, стала адной з найбуйнейшых з пачатку поўнамаштабнай вайны.

Падчас атакі польскія ўлады двойчы рассылалі жыхарам Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў экстранныя папярэджанні аб пагрозе. Пазней абедзве трывогі адмянілі.

На ўсіх трох месцах падзення працягваюць працаваць сілавыя ведамствы. Да расследавання інцыдэнтаў далучацца пракуратура, паліцыя і Вайсковая жандармерыя.

iar/pap/эж


Невядомыя аб’екты парушылі паветраную прастору Польшчы. Адзін з іх упаў у Люблінскім ваяводстве

20.11.2026 09:19
Прэм’ер Дональд Туск заявіў, што на гэты момант паветранай пагрозы для краіны няма.

У Польшчы ўпершыню эвакуявалі дыспетчараў аэрапорта Жэшаў-Ясёнка, праз які ідзе дапамога ва Украіну 

20.11.2026 12:28
Прычынай стала маштабная расійская паветраная атака на Украіну, якая выклікала паветраную трывогу ў памежных рэгіёнах Польшчы.

Дональд Туск: Маем справу з наўмыснай расійскай правакацыяй 

20.11.2026 13:08
Прэм'ер Польшчы звязаў паветраныя інцыдэнты з міжнароднымі вайсковымі вучэннямі, якія праходзяць на паўднёвым усходзе краіны.