Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паўстагоддзя польскай прысутнасці ў космасе

24.11.2026 15:32
За апошнія пяцьдзясят гадоў у космасе былі не толькі польскія касманаўты: Міраслаў Гермашэўскі і Славаш Узнанскі-Віснеўскі, але і больш за сто польскіх навуковых прыбораў.
Ілюстрацыйнае фотаObraz WikiImages z Pixabay/CC0

Цэнтр касмічных даследаванняў Польскай акадэміі навук падсумоўвае паўстагоддзя дзейнасці і абвяшчае далейшыя планы.

З 1970-х гадоў Польшча сістэматычна развівае свае магчымасці, адпраўляючы шырокі спектр эксперыментаў за межы Зямлі, тлумачыць Томаш Завістоўскі з Цэнтру касмічных даследаванняў Польскай акадэміі навук.

— Мы ўдзельнічалі праекце «Гершэль» — вялікім тэлескопе, для якога мы стварылі крыніцы харчавання. Мы былі на Марсе, стваралі электроніку для стэрэаскапічнай камеры, якая рабіла трохмерныя выявы паверхні гэтай планеты. Мы назіралі за Месяцам і былі піянерамі ў вывучэнні як геліясферы, так і плазмы.

Дырэктар Цэнтру касмічных даследаванняў Польскай акадэміі навук Пётр Арлянскі распавёў, што Польшча цяпер хоча перайсці ад пазіцыі партнёра да пазіцыі кіраўніка праекта.

— Гаворка ідзе пра пераход ад пазіцыі супартнёра ў розных місіях да пазіцыі арганізатара місій. Гэта азначае, што гэтыя місіі павінны быць польскімі, з польскім навуковым кіраўніцтвам, са значным удзелам Польшчы, і што яны павінны быць своеасаблівым флагманам.

Другі паляк у космасе Славаш Узнанскі-Віснеўскі сцвярджае, што Польшча павінна інвеставаць у навуку, але таксама забяспечваць найлепшы персанал.

— Без развіцця кампетэнцый працоўнай сілы на нашым рынку, прыцягнення будучых інжынераў да вучобы, іх утрымання ў навуцы і стварэння тэхналогіяў, без сумесных праграм рэалізацыі праектаў паміж навукова-тэхнічным сектарам будзе цяжка канкураваць у гэтай галіне.

Цэнтр касмічных даследаванняў Польскай акадэміі навук з'яўляецца адным з найважнейшых цэнтраў вывучэння космасу ў Еўропе.

ПР/юл