Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі ўрад будзе заахвочваць палякаў да вяртання з эміграцыі

26.11.2026 13:10
Aдным з элементаў гэтай палітыкі стане спрашчэнне доступу да польскіх вышэйшых навучальных устаноў для маладых палякаў, якія жывуць за мяжой.
--                  .
Віцэ-прэм'ер-міністр і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі прадставіў у Сенаце інфармацыю аб напрамках палітыкі ў дачыненні да польскай дыяспары.PAP/Paweł Supernak

Польскі ўрад будзе заахвочваць палякаў, якія жывуць за мяжой, вяртацца на радзіму. Як заявіў віцэ-прэм’ер, міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі (Radosław Sikorski) актыўная палітыка падтрымкі вяртання палякаў з эміграцыі стане адным з галоўных прыярытэтаў на бліжэйшыя гады.

Кіраўнік польскай дыпламатыі прадставіў у Сенаце штогадовую інфармацыю аб палітыцы ў дачыненні да польскай дыяспары. Радаслаў Сікорскі адзначыў, што адным з элементаў гэтай палітыкі стане спрашчэнне доступу да польскіх вышэйшых навучальных устаноў для маладых палякаў, якія жывуць за мяжой.

— Заахвочваючы маладое пакаленне да вывучэння польскай мовы, неабходна паказваць, якія перавагі гэта дае. Працэдуры прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы павінны лепш улічваць адрозненні ў адукацыйных шляхах абітурыентаў. Гаворка не ідзе пра зніжэнне акадэмічных патрабаванняў. Гаворка пра тое, каб працэдурныя адрозненні не станавіліся перашкодай для абітурыентаў з польскай дыяспары, бо, на жаль, сёння часам так і адбываецца.

Радаслаў Сікорскі таксама анансаваў удасканаленне заканадаўства, якое рэгулюе выдачу Карты паляка і рэпатрыяцыю, з мэтай ліквідацыі наяўных шчылін. Гэта павінна прадухіліць выкарыстанне адпаведных прававых нормаў для хуткага атрымання права на пастаяннае пражыванне і сацыяльных выплат у Польшчы асобам, якія не маюць сувязі з польскасцю.

IAR/яс