Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Караль Наўроцкі наклаў вета на законапраект аб змяненні падатковых катэгорый

28.11.2026 07:46
Прэзідэнт сцвярджае, што законапраект прынёс бы карысць 3 мільёнам з 25 мільёнаў падаткаплацельшчыкаў, і што прапанаваныя ўрадам падатковыя змены прывядуць да павышэння інфляцыі.
Караль Наўроцкі PAP/Adam Warżawa

У законапраекце прапаноўвалася павялічыць першую падатковую катэгорыю (12%) са 120 тысяч злотых да 130 тысяч злотых. Далей прадугледжвалася катэгорыя для даходаў у памеры 130–150 тысяч злотых — па стаўцы 24%. Даходы звыш 150 тысяч злотых павінны былі абкладацца стаўкай 32%.

Прэзідэнт сцвярджае, што законапраект прынёс бы карысць 3 мільёнам з 25 мільёнаў падаткаплацельшчыкаў, і што прапанаваныя ўрадам падатковыя змены прывядуць да павышэння інфляцыі.

Прэс-сакратар прэзідэнта Рафал Ляшкевіч адзначыў, што, на думку прэзідэнта, прапанаванае ўрадам павышэнне падатку на прыбытак прадпрыемстваў і зніжэнне фіксаванай стаўкі падатку прывядуць да росту цэн на тавары і паслугі.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск раскрытыкаваў вета прэзідэнта:

— Толькі Грынч і Караль Наўроцкі могуць забраць грошы людзей перад Калядамі #ШкоднаеВета, — напісаў кіраўнік урада на партале X.

Прэс-сакратар прэзідэнта Рафал Ляшкевіч адказаў:

— Спадар прэмʼер-міністр, не кожны законапраект, загорнуты ў калядную паперу, зʼяўляецца падарункам для палякаў. А Грынча лепш знайсці ў люстэрку, — адзначыў Рафал Ляшкевіч.

Сейм можа адхіліць вета прэзідэнта большасцю ў 3/5 галасоў.

ав