Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На Варшаўскім кірмашы гістарычнай кнігі працуе беларускі стэнд

28.11.2026 11:51
Гэта магчымасць не толькі набыць беларускія кнігі, але і падтрымаць тых, хто працягвае ствараць і выдаваць беларускую літаратуру.
Беларускі стэнд фота: Беларуская служба Польскага радыё

На ім прадстаўлены амаль усе незалежныя беларускія выдавецтвы і кніжныя ініцыятывы. Гэта магчыма дзякуючы Цэнтру Беларускай Салідарнасці.

Гэта магчымасць не толькі набыць беларускія кнігі, але і асабіста пазнаёміцца з аўтарамі, адкрыць для сябе новыя выдавецтвы і падтрымаць тых, хто працягвае ствараць і выдаваць беларускую літаратуру.

На беларускім стэндзе — 10 выдавецтваў. Кожнае з іх мае кнігі на гістарычную тэму, гаворыць дырэктар выдавецтва «Камунікат» і суарганізатар беларускага стэнду Яраслаў Іванюк.

— Некаторыя выдавецтвы маюць менш гістарычных кніг, іншыя — больш, але кожнае выдавецтва з гэтымі кнігамі прыехала на гэты кірмаш, бо мэтавая аўдыторыя, якая сюды прыходзіць, цікавіцца менавіта гісторыяй. Ад нядаўна, фактычна з гэтага года, няма магчымасці прывезці кнігі з Беларусі, а там гістарычная літаратура выходзіць. На жаль, гэтых кніг няма, людзі вельмі часта пытаюць пра гэта. Таму і мы, як незалежныя беларускія выдавецтвы ў замежжы, павінны адказваць на гэтыя запыты.


. 

28 лістапада (субота) а 15:00 пройдзе прэзентацыя другога тома кнігі Уладзіміра Арлова «Імёны Свабоды».

29 лістапада (нядзеля) а 15:00 — прэзентацыя кнігі Анэты Прымака-Онішк «Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia».

Час працы кірмашу:
26–28 лістапада — 10:00–18:00
29 лістапада — 10:00–17:00

У рамках кірмашу Цэнтр Мерашэўскага правядзе сустрэчу з Алесем Бяляцкім, спалучаную з прэм’ерай яго кнігі на польскай мове «Aleś Bialacki. Cena wolności». Праваабаронца раскажа пра пачаткі свайго ўдзелу ў беларускім нацыянальным адраджэнні, яго турэмны досвед, паразважае пра будучыню грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.


. 

ав