Буферная зона на польска-беларускай мяжы падоўжаная яшчэ на 90 дзён — паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Рашэнне абумоўлена неабходнасцю падтрымання бяспекі ў зоне службы і аховы мяжы.
Пастанову на гэты конт падпісаў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі. Дзеянне цяперашніх правілаў заканчваецца 30 лістапада.
Упершыню абмежаванні ўвялі ў чэрвені 2024 года з-за міграцыйнага ціску з Беларусі. Яны прадугледжваюць забарону на знаходжанне ў памежнай зоне, якая прылягае да дзяржаўнай мяжы. У зону не ўваходзяць размешчаныя на гэтай тэрыторыі гарады і турыстычныя маршруты.
ав