Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Бетонныя бар'еры ў Старым горадзе, дадатковы кантроль — у Кракаве пачаўся Калядны кірмаш

28.11.2026 18:00
Пасля нападу 7 лістапада ў Кракаве прадпрынятыя асаблівыя захады па бяспецы.
 ,
Калядны кірмаш, Кракаў PAP/Art Service

Бетонныя бар'еры ў Старым горадзе, дадатковы кантроль, больш аховы і паліцэйскіх патрулёў — у Кракаве пачаўся Калядны кірмаш. Пасля нападу 7 лістапада ў Кракаве былі  прынятыя асаблівыя захады бяспекі, запэўнівае адзін з арганізатараў кірмашу Дарыюш Міхаляк:

— Вядома, напад паўплываў на арганізацыю кірмашу, але мы стараемся, каб было нармальна. Думаю, усё будзе добра. Мы павялічылі колькасць аховы, пашырылі маніторынг, не толькі на стэнды, але і бліжэйшыя вуліцы. Кожны ўладальнік стэнду мае свой ідэнтыфікатар, дзякуючы чаму службам будзе прасцей даведацца, ці можа знаходзіцца тут той ці іншы аўтамабіль.

На плошчы зʼявіліся дадатковыя патрулі паліцыі і муніцыпальнай службы. Асаблівая ўвага звяртаецца на людзей, якія дзіўна сябе паводзяць, на пакінуты без нагляду багаж.

Акрамя таго, у Суконных радах стварылі пункт пастаяннай медыцынскай дапамогі.

З учарашняга дня больш за сто экспанентаў з Польшчы, Літвы, Украіны і Славакіі прадаюць рэгіянальныя прадукты, мастацкія вырабы, ёлачныя ўпрыгажэнні, кераміку і сувеніры на стэндах ля Ратушнай вежы на Кракаўскім рынку. Ёсць таксама шмат гастранамічных пунктаў.

ав


PAP/Łukasz Gągulski PAP/Łukasz Gągulski