Беларуская Служба

Крэмль скардзіцца, што Пентагон шпіёніць у расійскай частцы Арктыкі

01.08.2019 14:57
І гэтым, паводле праўладных СМІ, абумоўлена стварэнне расійскіх войсковых аб'ектаў.
Ілюстрацыйны здымакShutterstock/FloridaStock

Крамлёўскае тэлебачанне RT паведаміла, што Пентагон шпіёніць расійскую частку Арктыкі – чытаем у выданні «Rzeczpospolita». Гаворка ідзе пра звесткі аб крыніцах і спосабах дастаўкі туды пітной вады, прадуктаў харчавання, паліва і медпрэпаратаў.

Да гэтае пары Вашынгтон не пацвердзіў, што збірае інфармацыю пра расійскую Арктыку, але шматлікія ваенныя эксперты ў Расіі пачалі казаць пра вайсковую актыўнасць ЗША ў гэтым рэгіёне і тлумачыць, што па дадзенай прычыне там ствараюцца новыя расійскія вайсковыя аб’екты. Яшчэ ў 2017 годзе міністр абароны Сяргей Шайгу інфармаваў, што на працягу пяці гадоў Расія пабудавала там 425 ваенных аб’ектаў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца каля тысячы салдат, узбраенне і прафесійная тэхніка. Большасць баз засакрэчаная, СМІ шырока паведамлялі толькі пра адну – базу супрацьпаветранай абароны на востраве Зямля Аляксандры, дзе круглы год знаходзіцца як мінімум 150 салдат. Утрыманне аб’екту вельмі каштоўнае, але аплачваецца, паколькі, калі браць пад увагу нафту і газ, там дзесяць Саудаўскіх Аравій.

Нягледзячы на пратэсты эколагаў, паміж Расіяй, Канадай, ЗША, Нарвегіяй ды Даніяй працягваецца своеасаблівая гонка за карысныя выкапні, якімі багатая Арктыка. Пакуль што Расія збудавала толькі адну платформу па здабычы нафты – Прыразломную ў Пячорскім моры. У дадзеным месцы назіраюцца вельмі складныя атмасферныя ўмовы, нафтаздабыча патрабуе спецыяльнай тэхналогіі.

Ва ўмовах эканамічных санкцый дзейнасць Расіі ў гэтым рэгіёне пакуль што значна абмежаваная, аднак Крэмль і так запрашае замежных інвестараў у бліжэйшыя месяцы пазнаёміцца са стратэгіяй развіцця Арктыкі да 2035 году.

нг