Беларуская Служба

ЗША ўвялі санкцыі супраць міністра замежных спраў Ірана

01.08.2019 15:51
Па меркаванні амерыканскіх улад, Махамад Джавад Зарыф з'яўляецца «галоўным рупарам прапаганды і дэзінфармацыі Ірана на міжнароднай арэне».
Махамад Джавад Зарыф PAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

 Гэта адзін са стваральнікаў ядзернага пагаднення, падпісанага ў 2015 годзе.

На думку міжнародных каментатараў, увядзенне абмежаванняў у дачыненні да палітыка, які ўзначальвае іранскую дыпламатыю, памяншае шанцы на пагадненне паміж ЗША і Іранам.

Вашынгтон аргументаваў свае дзеянні тым, што, на думку амерыканскіх уладаў, Махамад Джавад Зарыф зʼяўляецца «галоўным рупарам прапаганды і дэзінфармацыі Ірана на міжнароднай арэне».

Напружанне на лініі Вашынгтон-Тэгеран расце з тых часоў, як у мінулым годзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэнне выйсці з ядзернага пагаднення. У далейшым у дачыненні да Ірана былі ўведзеныя санкцыі, якія прывялі да практычна поўнай блакады экспарту іранскай нафты.

ав