Беларуская Служба

Пекін забараніў індывідуальныя паездкі кітайскіх грамадзян у Тайвань

01.08.2019 17:08
Рашэнне стала вынікам росту напружання паміж Пекінам і Тайбэем. 
   .
Плошча Свабоды ў Тайбэі.PAP/EPA/DAVID CHANG

З сённяшняга дня Пекін забараніў індывідуальныя паездкі кітайскіх грамадзян у Тайвань. Рашэнне крытычна ацанілі тайваньскія ўлады, паводле якіх Кітай ставіць турызм у залежнасць ад палітыкі.

З сённяшняга дня кітайскія ўлады стрымалі выдачу сваім грамадзянам дазволаў на выезд у Тайвань. Рашэнне агучана толькі за дзень ад увядзення абмежавання. Да гэтага часу жыхары 47 вялікіх кітайскіх гарадоў маглі прасіць дазвол на прыватныя паездкі ў Тайвань. З сённяшняга дня яны могуць паехаць туды толькі ў рамках паездкі, арганізаванай кітайскімі бюро падарожжаў.

Рашэнне стала вынікам росту напружання паміж Пекінам і Тайбэем. Іх адносіны пагоршыліся пасля прыходу на прэзідэнцкую пасаду Цай Інвэнь, якая выводзіцца з незалежніцкага руху.

ав