Беларуская Служба

Еўрапейскі Звяз гатовы працягваць перамовы па Брэксіце

06.08.2019 13:24
Таксама 6 жніўня ўрад Вялікабрытаніі абвясціў, што ён ’’гатовы і ахвотны’’ дасягнуць пагаднення з Еўрапейскім Звязам. 
Brexit
Brexitpixabay

Еўрапейская камісія паведаміла, што гатовая працягваць далейшыя перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрапейскага Звязу. У Бруселю хочуць пазбегнуць сітуацыі, у якой Лондан пакіне супольнасць без адпаведнай дамовы. Аднак, у Еўракамісіі падкрэслілі, што рыхтуюцца таксама і да гэтага сцэнара.

Прэс-сакратар Еўрапейскай камісіі паведаміла, што ЕЗ на працягу бліжэйшых тыдняў будзе адкрыты на новыя прапановы з боку Лондану.

Таксама 6 жніўня ўрад Вялікабрытаніі абвясціў, што ён ’’гатовы і ахвотны’’ дасягнуць пагаднення з Еўрапейскім Звязам. Прэм’ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан дамагаецца таго, каб у Бруселю перагледзелі дамову, якую падпісала яго папярэдніца Тэрэза Мэй, бо дакумент ужо тры разы адхіляўся парламентам каралеўства.

У выпадку калі дамова не будзе перагледжана, Аб'яднанае Каралеўства пакіне супольнасць без аніякага пагаднення сёлета 31 кастрычніка.

IAR/эж